На пасаду дырэктара РУП “Валожынскі жылкамунгас” назначаны Міхаіл Міхайлавіч УНУЧАК

Жыццё-раёна-Унучак

З 18 снежня 2017 года на пасаду дырэктара РУП “Валожынскі жылкамунгас” назначаны Міхаіл Міхайлавіч УНУЧАК.

Ён нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Бабровічы. Да службы ў арміі працаваў механікам у калгасе імя Суворава, туды ж вярнуўся і пасля дэмабілізацыі. Затым паступіў у Валожынскае ПТВ № 208, а па заканчэнні вучобы доўгі час – з 1992 па 2008 год – працаваў у ДВЛГУ “Валожынскі вопытны лясгас”: спачатку лесніком, затым майстрам, памочнікам ляснічага, інжынерам па лясной гаспадарцы. У 2000 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт.

У сістэму жылкамунгаса Міхаіл Міхайлавіч прыйшоў у 2008 годзе, уладкаваўшыся на пасаду майстра ўчастка па нарыхтоўцы драўніны. А з 2012-га да самага назначэння кіраўніком структуры працаваў намеснікам дырэктара па жыллёвых і камунальных пытаннях.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars