Каб хлеб быў смачны, а здароўе спажыўцоў – моцнае

Общество

Як вызначыць, ці адпавядае толькі што выпечаная хлебная і кандытарская прадукцыя тэхналагічным нормам? Што зрабіць майстрам, каб у вытворчы працэс не ўмяшаўся брак, каб спажывец атрымаў тавар якасны і смачны? Кампетэнтныя адказы на гэтыя пытанні дасць тэхнолаг хлебнага і кандытарскага цэхаў хлебазавода Н. А. ЗЯНЬКО. Наталля Анатольеўна – малады спецыяліст. Асаблівасці абранай прафесіі яна трэці год вывучае ў Магілёўскім універсітэце харчавання. Студэнтка-завочніца выдатна сумяшчае навуку з працай на вытворчасці, сюды ўладкавалася пасля заканчэння першага курса. У лабараторыі Наталля дока, але пра сваю справу імкнецца даведацца яшчэ больш. Клапоціцца, каб хлеб быў смачны, а здароўе спажыўцоў – моцнае.

Тэкст і фота

Сяргея САДОЎСКАГА.



Добавить комментарий