Другія ў вобласці

Прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі “Ветэраны фізічнай культуры і спорту”.

Па выніках работы за 2017 год валожынская арганізацыя заняла 2-е месца ў вобласці. Павітаць пераможцаў на мерапрыемства прыбыла старшыня Мінскай абласной арганізацыі “Ветэраны ФК і С” А. В. Белавусава. Яна ва ўрачыстай абстаноўцы перадала дыплом і кубак старшыні раённай арганізацыі М. М. Рабцаву.

На абласным узроўні была адзначана работа судзейскай калегіі, якая абслугоўвала 10-ю спартакіяду сярод членаў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці, што праходзіла ў лістападзе на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу “Галактыка”, непадалёк а. г. Ракаў. Віншаванні і падарункі прымалі В. В. Ажарэльеў, В. М. Каваленка, А. С. Хількевіч, Д. Ф. Булакевіч, А. П. Кавяза.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за выніковую працу ўзнагародзіў Падзякай старшыню раённай арганізацыі “Ветэраны ФК і С” Мікалая Мікалаевіча Рабцава, якая была ўручана яму падчас канферэнцыі.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars