Падарункі ад Прэзідэнта

Падарункі-ад-Прэзідэнта

Напачатку тыдня ў рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” ў Чэхаўшчынскую дапаможную школу-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця завітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА. Кіраўнік Валожыншчыны выканаў ганаровую місію, уручыўшы 38-і выхаванцам ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі падарункі – развіваючыя гульні.

У час візіту Мікалай Анатольевіч азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай школы-інтэрната, умовамі, створанымі для навучання і пражывання дзяцей. У гэтым пасадзейнічалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала, а таксама дырэктар установы Павел Леанідавіч Хількевіч. Сёння ў дапаможнай школе-інтэрнаце на пастаяннай аснове вучацца 38 чалавек, агульная ж колькасць выхавацаў сёлета дасягнула 55 чалавек. Астатнія – прадстаўнікі інтэграваных класаў са школ Мінскай вобласці. Кожны навучэнец, акрамя непасрэдна ведаў, праходзіць тут курс аздараўлення, які ўключае ў сябе масажы, шматлікія фізіятэрапеўтычныя працэдуры, заняткі лячэбнай фізкультурай, а таксама рэгулярнае наведванне басейна.

Старшыня райвыканкама адзначыў значную работу педагагічнага калектыву ўстановы па падрыхтоўцы выхаванцаў да самастойнага жыцця, фарміраванні іх працоўных і прафесійных навыкаў, а дзецям пажадаў шчаслівага новага года.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars