Творчасць аб’ядноўвае

     Члены творчай суполкі пісьменнікаў рэспублікі Валянціна Гіруць-Русакевіч і Марыя Шакун прадставілі літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” падчас сустрэчы членаў Мінскага абласнога аддзела Саюза пісьменнікаў Беларусі і кіраўніцтва Маскоўскага літаратурнага інстытута імя М. Горкага.

Мерапрыемства прайшло ў Мінску на базе музея Якуба Коласа. Расійскіх сяброў віталі першы сакратар ГА СПБ Алена Стэльмах, кіраўнік абласнога аддзела Святлана Быкава, іх калегі. Адбылося абмеркаванне сумеснай структуры – Дома нацыянальных літаратур, якая нядаўна распачала сваю дзейнасць у сталіцы Расіі і ў хуткім часе аб’яднае майстроў пяра з розных краін былога Савецкага Саюза. Дадзеная задума мае мэтай захаванне, развіццё і папулярызацыю нацыянальных моў. Плануецца стварэнне зборнікаў, дзе будуць друкавацца творы пісьменнікаў і паэтаў з розных краін постсавецкай прасторы ў перакладзе на рускую мову і, наадварот, вынікі працы расійскіх літаратараў у перакладзе на розныя мовы.

Госці з Масквы з задавальненнем слухалі беларускіх паэтаў. Сярод тых, каму прадаставілі магчымасць падзяліцца сваёй творчасцю, была і Валянціна Гіруць-Русакевіч. Яна прачытала некалькі вершаў на рускай і беларускай мовах.

Рэктар літаратурнага інстытута імя М. Горкага Аляксей Варламаў паведаміў аб конкурсе “Абітурыент-2018”. Згодна з яго ўмовамі, выпускнікі беларускіх школ, якія маюць намер звязаць будучую прафесійную дзейнасць з літаратурай, могуць набыць адпаведную адукацыю ў Маскве. Для гэтага патрэбна стаць удзельнікам конкурсу і адаслаць свае набыткі – празаічныя і паэтычныя – на электронны адрас навучальнай установы (неабходны аўтарскі пераклад на рускую мову). Дарэчы, вучыцца беларускія юнакі і дзяўчаты будуць бясплатна, таксама прадастаўляецца інтэрнат. Як адзначыла кіраўнік “Руні”, сярод маладых удзельнікаў аб’яднання ёсць трое – Кацярына Голуб, Дар’я Бібік і Аляксей Пінчук, каму яна раіла б паспытаць шчасця – падаць заяўку.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars