Пасяджэнне рэспубліканскага навукова-тэхнічнага савета дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белпаліўгаз”

Упершыню на базе Валожынскага раёна газазабеспячэння філіяла Дзяржынскае вытворчае ўпраўленне “Дзяржынскгаз” адбылося пасяджэнне рэспубліканскага навукова-тэхнічнага савета дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белпаліўгаз”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўныя інжынеры абласных структур і праектных інстытутаў. Падчас пасяджэння была абмеркавана работа са зваротамі грамадзян, а таксама дыстанцыйная перадача даных з бытавых газавых лічыльнікаў. Адбыўся выезд у СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”. У шасці жылых дамах гаспадаркі ўстаноўлены спецыяльныя прыборы, якія аўтаматычна, без удзелу гаспадароў, перадаюць паказчыкі ў належныя службы. Пакуль гэта эксперымент. У выпадку прызнання яго паспяховым дыстанцыйныя лічыльнікі заменяць сваіх папярэднікаў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars