Ініцыятыва ў дзеянні

konventsiya

Працягваецца работа па рэалізацыі на Валожыншчыне праекта “Распаўсюджванне і прымяненне ідэі Канвенцыі аб правах інвалідаў”. Праведзены ўсе неабходныя кансультацыі, вучэбныя семінары. Першым мерапрыемствам, якое можна лічыць сапраўдным стартам праекта, стаў прэс-ланч для прадстаўнікоў рэгіянальнай і мясцовай прэсы, кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, а таксама ўсіх зацікаўленых асоб.

Леанід Вікенцьевіч Садоўскі – начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Галіна Фадзееўна Рай – дырэктар ТЦСАН падвялі вынікі папярэдняй работы, падзяліліся ўласнымі меркаваннямі наконт пашагавай рэалізацыі задуманага. Было адзначана, што на дадзеным этапе менавіта людзі з інваліднасцю і іх родныя павінны ў поўнай ступені праявіць сваю зацікаўленасць і ўключыцца ў работу.

Падчас дыскусіі думкамі дзяліліся старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Ларыса Уладзіміраўна Шчарбачэвіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Віктар Альгертавіч Субач, старшыня раённага прадстаўніцтва Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Міхаіл Аркадзьевіч Невядомскі, маці дзяцей-інвалідаў з Валожына, Івянца, Ракава, прадстаўнікі БРСМ, супрацоўнікі ТЦСАН і ЦКРНіР. Удзельнікі выказалі некалькі цікавых ідэй. Сярод іх – пошук валанцёраў праз сацыяльныя сеткі, арганізацыя міні-груп для сацыяльнага адпачынку бацькоў дзяцей-інвалідаў. Маці, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, прапанавалі для абмеркавання некалькі важных пытанняў, такіх як недасканаласць безбар’ернага асяроддзя ў населеных пунктах раёна. Напрыклад, узнікла пытанне па Івянцу, дзе немагчыма інваліду-калясачніку наведаць КБА – настолькі нязручны пандус у дадзенай установе. Разам з тым прысутныя адзначылі, што зрухі ў кірунку сацыялізацыі інвалідаў ёсць, і яны значныя.

Падчас выязных кансультацый, што пройдуць на тэрыторыях сельскіх саветаў, збор інфармацыі – заўваг, прапаноў і пажаданняў – працягнецца, пасля чаго ўся інфармацыя будзе апрацавана. Запланавана правядзенне круглага стала па выніках праекта.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars