Першы выпадак

slider-endoskopy-gastrocentr

Медыкі райбальніцы нядаўна ўпершыню правялі гастраэндаскапічнае даследаванне страўніка пад наркозам.

Звычайна працэдура праводзіцца з мінімальным выкарыстаннем анестэзуючых сродкаў, аднак ёсць пацыенты, якім неабходна сур’ёзная седатацыя. У першую чаргу гэта людзі з растройствамі псіхікі. Цяжкасці выклікае і такое захворванне, як астма. Яе складаныя формы не дазваляюць хворым, як кажуць, “глынуць зонд”.

Папярэдне жанчыне, у анамнезе якой – астма, было паказана рэнтгеналагічнае даследаванне. Пры яго правядзенні ўзніклі пэўныя падазрэнні. Было зразумела: эндаскопа не пазбегнуць. У выніку намеснікам галоўнага ўрача Альфрэдам Зянонавічам Нехвядовічам, урачом-эндаскапістам Антонам Віктаравічам Дубінкам і ўрачом-рэаніматолагам Ігарам Аляксандравічам Скурановічам было прынята рашэнне аб правядзенні эндаскапіі з выкарыстаннем наркозу. Жанчыне, што дала на гэта згоду, спатрэбілася гаспіталізацыя на два дні. У першы ж дзень, пасля неабходнай падрыхтоўкі, была зроблена працэдура. Вынік парадаваў усіх – падазрэнні не пацвердзіліся. З паслянаркознага стану “першапачынальніца” выйшла хутка, і на наступны ж дзень была выпісана.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars