Узорная ва ўсім

Самы лепшы падарунак да Новага года зрабіла сваім бацькам, навучальнай установе і раёну адзінаццацікласніца з гімназіі № 1 г. Валожына Карына КЛАЧКО. 23 снежня на дабрачынным свяце ў Слуцку яе назвалі “Вучнем года Мінскай вобласці” і ўручылі Ганаровы дыплом і адпаведны нагрудны знак.

Карына паспяхова вучыцца, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і культурным жыцці. Аднак высокае званне дзяўчынка атрымала за геаграфічныя даследаванні. Адначасова яна стала і стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітых вучняў і студэнтаў.

Такім чынам гімназія яшчэ раз пацвердзіла сваё лідарства ў раёне па колькасці вучняў-стыпендыятаў. Разам з Карынай іх стала адзінаццаць.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars