Свет птушак

З пачатку студзеня ў Валожынскім  краязнаўчым музеі пачала працаваць выстава птушак. Цяпер кожнага наведвальніка, як толькі той адчыняе дзверы, сустракае шматгалосы шчэбет.

У жыхароў раёна з’явілася магчымасць пазнаёміцца з дзікімі пеўчымі птушкамі, што водзяцца ў нашых шыротах. Іх прадстаўлена каля 20 відаў. Гэта шчаглы, канаплянкі, аўсянкі, зелянушкі, чыжы, дубаносы, снегіры, крыжадзюбы і інш. Цікавасць выклікаюць амялушкі і шчуры, якія прылятаюць у нашы мясціны на зімоўку.

Шырока прадстаўлены на выставе галубы – больш за 10 парод: драконы, дутышы, статныя, кучаравыя, бойныя і інш. Гэта дамашнія дэкаратыўныя птушкі, такіх у дзікай прыродзе не сустрэнеш. Можна тут убачыць і вельмі музычных і непатрабавальных канарэек. Па суседстве з імі размясціўся экзатычны папугай пароды разела. Сваім ярка-чырвоным апярэннем ён прыцягвае позіркі ўсіх, хто завітаў у музей. Сярод іншых вылучаецца драпежны ястраб, у яго не дзейнічае крыло, якое было паранена. Хвароба і стала падставай для таго, каб трапіць да калекцыянера. Такую разнастайнасць птушак рэдка дзе можна ўбачыць.

Экспазіцыя вельмі папулярная сярод жыхароў Валожыншчыны. Яна пазнавальная і цікавая для ўсіх, але найбольш эмоцый і яркіх уражанняў атрымліваюць малыя. Напэўна таму часцей за ўсё яе наведваюць бацькі з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзростаў. Рабяты з цяжкасцю стрымліваюць сваё захапленне, практычна ў кожнага з іх знаходзяцца свае любімцы. Жывыя экспанаты будуць у музеі да 17 студзеня.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Свет-птушак-1

Свет-птушак-2

Свет-птушак-3

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars