Захапленне стала прызваннем

      За час свайго існавання сталічны рэгіён узбагаціўся безліччу славутых імён. Нашы землякі зрабілі ўклад у развіццё навукі і тэхнікі, дасягнулі высокіх вынікаў у спорце, папоўнілі культуру і праславілі Беларусь на ўвесь свет. Ідуць гады – і з’яўляюцца новыя людзі, якія сваімі талентамі і ведамі працягваюць ганаровы летапіс роднага краю.

6 сакавіка 1979 года ў сям’і Васіля і Дар’і Грыбоўскіх з Забрэззя нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Юрыем. Рос ён вельмі дапытлівым, любіў чытаць, з цікавасцю слухаў і размовы дарослых, асабліва ўспаміны дзядоў Вінцука і Васіля пра былыя часы.

Тое дзіцячае захапленне Юрыя паступова перарасло ў трывалае перакананне – гісторыя стане яго прафесіяй! У 1996 годзе хлопец паступае на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта, затым заканчвае аспірантуру, абараняе кандыдацкую дысертацыю па тэме “Беларусы ў польскіх узброеных фарміраваннях у гады Другой сусветнай вайны”.

Ю. В. Грыбоўскі даследуе гісторыю Беларусі і Польшчы XX стагоддзя, з’яўляецца аўтарам амаль сотні навуковых публікацый. У 2006 годзе Варшаўскі ўніверсітэт прапаноўвае Юрыю Васільевічу работу на кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У хуткім часе наш зямляк становіцца самым маладым  выкладчыкам Варшаўскага ўніверсітэта.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars