У ліку пераможцаў “Каляднай зоркі”

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».

У ім прынялі ўдзел больш за 10000 школьнікаў з амаль 460 устаноў адукацыі, што яшчэ раз пацвердзіла вялікую цікавасць да праекта. На рэспубліканскі этап былі адабраны 553 работы з 223 устаноў адукацыі з усіх куткоў краіны. Сёлета конкурс праводзіўся па намінацыях: «Калядная зорка», «Навагодняя ёлка», «Ёлачная цацка», «Сувенір-падарунак», «Навагодняя паштоўка», «Калядная кампазіцыя», «Зіма ў Беларусі», «Зімовы спорт», «Навагодні персанаж», «Арт-аб’ект», «Навагодні касцюм», «Чароўныя карцінкі».

Журы разгледзела прадстаўленыя на фінальным этапе работы ў адпаведнасці з дванаццаццю намінацыямі і дзвюма ўзроставымі катэгорыямі ўдзельнікаў. Пры ацэнцы ўлічваліся такія характарыстыкі, як захаванне беларускіх народных рамёстваў, выкарыстанне новых тэхнік і тэхналогій, кампазіцыйнае і каляровае рашэнне, мастацкі ўзровень, спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры, арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення.

Па словах рабят і педагогаў, на выставе панаваў дух творчасці, казкі і рукатворнага цуда, а дзіцячыя вырабы дарылі ўсім добры настрой.

Журы конкурсу вызначыла лепшыя работы: 25 з іх аказаліся ў ліку пераможцаў, а 78 – у ліку прызёраў. На цырымоніі ўзнагароджання прысутнічалі больш за 200 навучэнцаў і педагогаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнаадукацыйных школ з усіх рэгіёнаў Беларусі. Прыемна адзначыць, што сярод іх былі і прадстаўнікі Валожынскага раёна.

Навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Лепка з гліны» Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Настасся Скрыпка і Лера Ахрэм за работу “Навагодняя ёлка” ў адпаведнай намінацыі ўдастоены дыплома 2-й ступені. Дзяўчаты займаюцца ў педагога дадатковай адукацыі Веранікі Вітольдаўны Скрыпкі.

Аляксандра Вялічка і Паліна Лукашэвіч наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Цудоўныя майстры” Ракаўскай сярэдняй школы. Пад кіраўніцтвам свайго педагога Наталлі Аляксееўны Лукашык яны вырабілі і прадставілі на конкурс работу “Скрыпяць санкі на марозе па выслізганай дарозе…”, за якую ў намінацыі “Зімні спорт” атрымалі дыплом 3-й ступені.

У рамках работы выставы-конкурсу «Калядная зорка» для ўсіх жадаючых была праведзена інтэрактыўная экскурсія «Калядны карагод», дзе была прадстаўлена магчымасць не толькі пазнаёміцца з выставай, традыцыйнымі і сучаснымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, але і даведацца пра цікавыя факты святкавання Новага года і Каляд, пачуць калядную гісторыю, прыняць удзел у віктарынах і пабываць у віртуальнай майстэрні па вырабе ёлачных упрыгажэнняў.

Святлана Зайлянкова,

дырэктар ДУА «Івянецкі цэнтр

творчасці дзяцей і моладзі»

 У-ліку-пераможцаў-Каляднай-зоркі-1

 Настасся СКРЫПКА і Лера АХРЭМ з Івянца са сваёй работай «Навагодняя ёлка».

У-ліку-пераможцаў-Каляднай-зоркі-2

Аляксандра Вялічка і Паліна Лукашэвіч з Ракава прадставілі на конкурс работу “Скрыпяць санкі на марозе па выслізганай дарозе…”.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars