Юбілей вобласці святкавалі з размахам!

Юбілей-вобласці-святкавалі-з-размахам!

На ўрачыстую падзею, якая прайшла 15 студзеня ў Палацы Рэспублікі, ад нашага раёна адправілася дэлегацыя ў складзе 70 чалавек. Узначаліў яе старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА.

Варта адзначыць, што сярод запрошаных на мерапрыемства былі колішні кіраўнік Валожыншчыны Валянцін Іванавіч МАЛІШЭЎСКІ, а таксама ветэран працы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, дырэктар Валожынскай школы-інтэрната, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ніна Уладзіміраўна ЖДАНЮК.

На сходзе дэлегатаў з усіх куткоў сталічнага рэгіёну прывіталі прадстаўнікі вышэйшага кіруючага складу краіны, а падчас святочнага канцэрта дарылі настрой лепшыя артысты, вакальныя, танцавальныя і інструментальныя калектывы краіны.

    Напярэдадні свята больш за 50 чалавек атрымалі Ганаровыя граматы ад Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў і Мінаблвыканкама. Узнагарод удастоены супрацоўнікі райвыканкамаў, кіраўнікі працоўных калектываў Міншчыны, а таксама прадстаўнікі самых розных прафесій. У гэтым спісе аказаліся тры валожынскія дэлегаты – намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Пётр Іосіфавіч Бібік, дырэктар КСУП «Пяршаі-2014» Яўген Яўгенавіч Скрундзь і ўрач-неўролаг цэнтральнай раённай бальніцы Тамара Леанідаўна Урбановіч.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars