Яе багацце – людская павага

Общество

    «Мае захапленні дастаткова простыя – здаровы лад жыцця і цікавая мастацкая літаратура», – расказвае пра сябе Жанна Баляславаўна ПЯКАРСКАЯ з Подберазі. Гэтага мудрага, разважлівага і – што там утойваць! – уплывовага чалавека ведаюць ва ўсім наваколлі. Цяпер яна на пасадзе намесніка дырэктара КСУП «Падбярэззе», а да таго 26 гадоў працавала на розных пасадах у мясцовым сельвыканкаме.

Нарадзілася яна непадалёк цэнтральнай сядзібы гаспадаркі, у вёсцы Поці, а працаваць пачала з 1986 года. Сельскі выканаўчы камітэт – такая структура, што шырока ўдзельнічае ў жыцці кожнага вяскоўца. Таму гераіні публікацыі глыбока вядомы літаральна ўсе надзённыя патрэбы жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў, як і шляхі іх вырашэння. Адпаведны вопыт набываецца толькі шырокай практычнай дзейнасцю і заўсёды застаецца запатрабаваным. Менавіта таму пасля скасавання ў 2010-м мясцовага органа ўлады Жанне Баляславаўне прапанавалі ў гаспадарцы пасаду спецыяліста па ідэалагічнай рабоце. Дарэчы, гэтыя абавязкі яна і сёння па сумяшчэнні выконвае.

Галоўнае жыццёвае крэда нашай суразмоўцы – імкнуцца не проста быць карыфеем у прафесіі, а прыносіць рэальную карысць сельгаспрадпрыемству, роднай вёсцы і людзям, якія тут жывуць.

Фота з архіва рэдакцыі



Добавить комментарий