Віншуем пераможцаў

Віншуем-пераможцаў-(Яна-Бітэль-і-Вольга-Іванаўна-Марковіч)

    Адбыўся III этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 13 вучняў з 5 устаноў адукацыі Валожынскага раёна.

У ліку пераможцаў абласнога этапу аказаліся чацвёра. Гэта вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 1 Марыя Цмыкава, якая ўзнагароджана дыпломам III ступені па прадмеце “Працоўнае навучанне” (настаўніца І. Л. Кербедзь), вучань 10 класа Івянецкай сярэдняй школы Рэнат Кагал – дыпломам III ступені па фізіцы (настаўніца А. В. Ламака), вучаніца 10 класа гэтай жа ўстановы адукацыі Дар’я Бібік – дыпломам III ступені па беларускай мове і літаратуры (настаўніца А. Г. Ярмак).

Дыплом I ступені па працоўным навучанні заваяваў вучань 9 класа гімназіі № 1 горада Валожына Антон Віршыч, гэтаму прадмету яго навучае Аляксандр Антонавіч Кербедзь.

 

    Вучаніца 10 класа Вішнеўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Яна БІТЭЛЬ са сваёй настаўніцай біялогіі Вольгай Іванаўнай Марковіч занялі першае месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ.

Абарона праектаў праходзіла на базе Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя. Журы высока ацаніла работу “Фенавоблік папуляцый котак вёсак Вішнеўскага сельсавета Валожынскага раёна Мінскай вобласці”. Тэма была выбрана не выпадкова, Яна вельмі сімпатызуе гэтым дамашнім жывёлам. На працягу амаль двух гадоў дзяўчына пад кіраўніцтвам Вольгі Іванаўны вывучала катоў такіх населеных пунктаў, як Вішнева, Подберазь, Лаўскі Брод, Сіняя Гара, Ластаянцы. Больш за тры месяцы вялася апрацоўка назапашанага матэрыялу па акрасе катоў па стандартнай методыцы даследавання. Вынікі параўналі з данымі іншых мясцовасцей. Найбольш блізкімі да вішнеўскіх аказаліся дамашнія любімцы з Рэчыцы. Юны навуковец тлумачыць гэта размяшчэннем населеных пунктаў, дзе вывучалі фенавоблік, недалёка ад аўтамагістралі Мінск-Вільнюс і чыгункі, а таксама вялікай колькасцю дачнікаў, якія прывозяць з сабой сваіх гадаванцаў. За праведзеную навуковую работу Яна атрымала дыплом I ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars