Назначэнні

Общество

Жыццё-раёна-(М.-А.-Косік).jpg

З 11 студзеня 2018 года на пасаду дырэктара ААТ «ПМК-188»

 назначаны Міхаіл Аляксандравіч КОСІК

    Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Валожыне. У 2012-м скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. З 2004-га распачаў працоўны стаж, уладкаваўшыся наладчыкам абсталявання ў ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка». Пасля працаваў мулярам у ААТ «ПМК-188», быў майстрам ТДА «Энергасталь», начальнікам будучастка Валожынскага РБУ, галоўным інжынерам ТАА «Олвермантаж», інжынерам у адным са структурных падраздзяленняў райвыканкама. Апошняя пасада перад назначэннем – вядучы спецыяліст КДУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Валожынскага раёна».

Жыццё-раёна-(П.-М.-Сарока).jpg.

З 15 студзеня 2018 года

на пасаду галоўнага ўрача Валожынскага РЦГіЭ

назначаны Павел Мікалаевіч САРОКА

    Нарадзіўся ў 1977 годзе ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў фельчарам у Дарожнай бальніцы. Скончыў Бабруйскае медыцынскае вучылішча, а потым Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Працаваў урачом-гігіеністам, пасля – загадчыкам аддзела гігіены ў Бабруйскім РЦГіЭ. Затым – урачом-гігіеністам, загадчыкам гігіены працы, загадчыкам санітарна-гігіенічнага аддзела ў Дарожным ЦГіЭ на чыгуначным транспарце. З 2012-га быў назначаны загадчыкам аддзялення гігіены працы ДУ «Мінскі АЦГЭіГЗ», а з 2014-га стаў галоўным урачом ДУ «Смалявіцкі РЦГіЭ». Пазалетась скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне персаналам».

Жыццё-раёна-(І.-М.-Сухадолец).jpg

18 студзеня 2018 года

старшынёй раённай арганізацыі ТВВОД быў абраны

Іван Мікалаевіч СУХАДОЛЕЦ

    Ён ураджэнец вёскі Стайкі, у 1985 годзе закончыў Сакаўшчынскую сярэднюю школу, прызваўся ў армію. Службу праходзіў у войсках КДБ. Пасля дэмабілізацыі працаваў вадзіцелем у розных структурах, а з 1995 па 2014 год – у падраздзяленнях МНС раёна. Апошнім часам Іван Мікалаевіч служыў старшым матросам-выратавальнікам Сакаўшчынскага выратавальнага паста.

Тэлефон для сувязі з новым кіраўніком структуры: 8-029 9819726 (МТС).



Добавить комментарий