Свята для вяскоўцаў – па закліку душы…

Нядаўна на старонках сацыяльных сетак рэдакцыі газеты з’явілася цікавая інфармацыя. Нам даслаў пісьмо індывідуальны прадпрымальнік з Мінска Сяргей Яўгенавіч Дзербун, які мае дачу ў вёсцы Кашчэлічы нашага раёна. Гэты чалавек блізкі да творчасці, займаецца канцэртнай дзейнасцю, арганізацыяй міжнародных фестываляў, конкурсаў і іншых падобных мерапрыемстваў. І, нават прыехаўшы ў вёску адпачыць ад клопатаў, ён не здрадзіў справе сваёй душы… Падрабязна пра падзею расказвае ў звароце сам Сяргей Яўгенавіч.

“Добры дзень, шаноўная рэдакцыя. Хачу вам расказаць пра невялікі праект, які мы з суседзямі-дачнікамі правялі ў вёсцы. Яшчэ ў лістападзе аб’явілі конкурс на лепшае навагодняе афармленне дамоў «Мы разам зробім свет прыгажэйшым!». Адпаведныя аб’явы размясцілі на слупах, але, па праўдзе кажучы, не верылі, што бабулі і дзядулі адгукнуцца на прапанову.

Якая ж радасць пасялілася ў сэрцы, калі, гледзячы на нас, вяскоўцы таксама з вялікім энтузіязмам і фантазіяй упрыгожылі свае хаткі – і звонку, і ўнутры! 1 студзеня мы купілі падарункі і прайшлі па ўсіх сядзібах у Кашчэлічах, уручылі падзячныя лісты і салодкія прысмакі. Лепшай узнагародай для нас сталі іх слёзы радасці… Было вельмі прыемна, што, не зважаючы на гады, гэтыя людзі імкнуцца быць бліжэй да моладзі. Яны запрашалі нас у госці, расказвалі пра сваё жыццё, частавалі, як родных. А потым мы зрабілі агульнае фота…”

Рэдакцыя газеты дзякуе аўтару і за дасланы тэкст з фотаздымкамі, і за праяўленую чуласць, і за падораную вяскоўцам радасць. Узрост не мае значэння, бо праз усё жыццё з чалавекам крочыць надзея на цуда. Дзякуючы цеплыні нераўнадушных сэрцаў, і ўвасобіліся ў жыццё маленькія, але такія прыемныя кашчэліцкія дзівосы…

Свята-для-вяскоўцаў---па-закліку-душы...1

Свята-для-вяскоўцаў---па-закліку-душы...-2

Свята-для-вяскоўцаў---па-закліку-душы...-3

Свята-для-вяскоўцаў---па-закліку-душы...-4

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars