Салідная дата – падстава для свята!

    Фінальнае мерапрыемства, а дакладней, выніковае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх у рамках святкавання 100-гадовага юбілею гэтай службы прайшло на мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры. У святочнай зале сабраліся ўсе тыя, хто калісьці непахісна адстойваў правы дзяцей, і хто працягвае абараняць іх законныя інтарэсы сёння.

“Ахова дзяцінства – адзін з прыярытэтных кірункаў палітыкі, якую праводзіць Беларусь. І важнасць нашай агульнай справы нельга недаацэньваць, – адзначыў запрошаны на сцэну намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік, што ўзначальвае камісію па справах непаўналетніх Валожыншчыны вось ужо 10 гадоў. – Дзякуючы намаганням спецыялістаў, апошнім часам на парадак палепшылася сітуацыя з падлеткавай злачыннасцю, значна зменшылася колькасць фактаў сацыяльнага сіроцтва, паспяхова рэалізуецца работа па ўмовах, абазначаных Дэкрэтам № 18. Аддзел адукацыі з яго падраздзяленнямі, раённы аддзел унутраных спраў, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і многія іншыя структуры рэалізуюць сумесную плённую, выніковую працу. У ёй няма раўнадушных. Часам даводзіцца прымаць рашэнні, якія патрабуюць глыбокіх разваг і нават перажыванняў. Але трэба памятаць, што яны накіраваны на фарміраванне будучыні ўсёй дзяржавы”. Пётр Іосіфавіч шчыра падзякаваў ганаровым гасцям свята – ветэранам службы Надзеі Васільеўне Сёмінай і Ядвізе Іванаўне Пуркалік. Менавіта гэтыя людзі ў свой час стварылі фундамент той камісіі, якая сёння існуе і паспяхова дзейнічае. Кіраўнік КСН выканаў таксама ганаровую прыемную місію, уручыўшы Падзяку старшыні Мінскага аблвыканкама свайму намесніку Ірыне Леанідаўне Жданюк.

Падарункі ў той дзень атрымалі многія сацыяльныя партнёры раённай камісіі па справах непаўналетніх. Сярод іх – начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала, яе намеснік Алена іванаўна Мілюткіна, галоўны спецыяліст па ахове дзяцінства гэтага аддзела Святлана Расціславаўна Паскробка, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Вераніка Віктараўна Загорская, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Павел Алегавіч Ганчар, дырэктар ТЦСАН Галіна Фадзееўна Рай і многія іншыя, ад чыёй работы залежыць сацыяльны дабрабыт грамадства і мацуюцца пазіцыі інстытута здаровай сям’і. Спонсарамі выступілі раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, райаб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі, а таксама раённая арганізацыя ГА “Саюз жанчын”.

Да віншаванняў далучыліся і работнікі раённага Цэнтра культуры, салісты і самадзейныя калектывы: атрымаўся шыкоўны канцэрт, што стаў у той дзень для віноўнікаў урачыстасці крыніцай эстэтычнай асалоды і цудоўнага настрою.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Салідная-дата---падстава-для-свята!-1

Салідная-дата---падстава-для-свята!-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars