Падвялі вынікі работы

Общество

   У раённым аддзяленні Дэпартамента аховы адбылося падвядзенне вынікаў работы за мінулы год. З дакладам выступіў начальнік Дзяніс Вайцехавіч Пачыкоўскі.

Было адзначана, што калектыў падраздзялення на працягу справаздачнага перыяду працаваў стабільна. Галоўнае дасягненне: з арганізацый, якія знаходзяцца ў полі зроку службы, не дапушчана крадзяжоў. Павялічылася колькасць аб’ектаў, дзе ажыццяўляецца вартавая ахова. Вялікая ўвага па-ранейшаму надаецца рабоце са спажыўцамі пультавай аховы. Прагучала інфармацыя аб тым, што на належным узроўні застаецца зарплата работнікаў. Усе выплаты праводзяцца ў азначаныя тэрміны. Не дапушчана таксама скарачэння штату.

У пасяджэнні прыняў удзел прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення – намеснік начальніка аддзела міліцэйскай, ваенізаванай і вартавай аховы  А. А. Стром. Аляксей Аляксандравіч прыбыў з ганаровай місіяй – уручыў Падзякі начальніка ўпраўлення супрацоўнікам, чые паказчыкі ў выкананні службовых абавязкаў прызнаны лепшымі. Узнагародамі адзначаны Аляксей Васільевіч Рубацкі – міліцыянер-вадзіцель групы затрымання, Дзмітрый Мікалаевіч Філіповіч – міліцыянер-кінолаг, Сяргей Аляксандравіч Уланчык – інжынер групы сродкаў і сістэм аховы, Антон Эдвардавіч Шарко – ахоўнік.

Сярод задач, якія выходзяць на першы план у новым годзе, – рост аб’ёмаў паслуг, падтрыманне стабільнасці ў зонах абслугоўвання.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий