Кантрольнае мерапрыемства «Нашы дзеці»

У мэтах узмацнення кантролю за выкананнем вытворцамі транспартных работ і паслуг заканадаўства аб транспартнай дзейнасці пры ажыццяўленні перавозак груп дзяцей аўтамабільным транспартам у рамках дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» Транспартнай інспекцыяй па г. Мінску і Мінскай вобласці ў снежні-студзені праведзены пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі мэтавага комплексу кантрольных мерапрыемстваў.

Асаблівая ўвага звярталася на перавозку груп дзяцей у перыяд навагодніх канікул. З упраўленнем адукацыі Мінскага абласнога камітэта былі ўдакладнены пералік аўтамабільных перавозчыкаў, спісы аўтобусаў. Сумесна з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праведзены агляд транспартных сродкаў, што былі задзейнічаны ў дастаўцы дзяцей у г. Мінск, а таксама праверка вадзіцеляў на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства.

У выніку складзены 3 акты пазапланавай тэматычнай аператыўнай праверкі, выяўлены 7 парушэнняў аўтамабільнымі перавозчыкамі заканадаўства ў галіне транспартнай дзейнасці пры выкананні аўтамабільных перавозак груп дзяцей у нерэгулярных зносінах па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:

– парушэнне Інструкцыі па запаўненні дарожнага ліста – 1;

– выкарыстанне транспартнага сродку для перавозкі пасажыраў, аформленага ў парушэнне патрабаванняў стандарту СТБ 1389-2003, – 1;

– адсутнасць неабходных дакументаў у вадзіцеля (п. 28 Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2008 г. № 972) – 2;

– не пройдзены інструктаж і тэхнічны агляд транспартнага сродку – 2;

– парушэнне патрабаванняў п. 1, п. 3 Інструкцыі аб парадку запаўнення заказу-нарада фрахтавання транспартнага сродку для аўтамабільнай перавозкі пасажыраў (форма ЗНФ-2), зацверджанага пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь 12.11.2008 № 116, – 1.

Да парушальнікаў прыняты меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Матэрыялы па выніках праверак накіраваны ва ўпраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама для разгляду.

Георгій ЖУЛЕГА,

начальнік Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars