Дапамогуць справіцца з бядой

Общество

Выратавальнікі – гэта тыя людзі, якія першымі спяшаюцца туды, дзе здарылася бяда. Яны ведаюць, як справіцца з любой складанай сітуацыяй і якую аказаць дапамогу пацярпелым. Адразу 17 супрацоўнікаў раённага аддзялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па выніках работы за мінулы год узнагароджаны граматамі абласнога ўпраўлення МНС, падзякамі, нагруднымі знакамі з нагоды прафесійнага свята.

Старшы вадзіцель пажарна-аварыйнай выратавальнай часці № 1 г. Валожына Аляксандр ШАКУН датэрмінова атрымаў званне старшага прапаршчыка. Яго калега, вадзіцель пажарна-аварыйнага выратавальнага паста № 16 г. п. Івянец Васіль Мацвееў – нагрудны знак. Такой жа ўзнагародай адзначана сумленная праца намеснікаў начальніка раённага аддзялення МНС Паўла Тарасевіча і Ігара Хныкава.

Калі ж правесці своеасаблівы рэйтынг найбольш паспяховых падраздзяленняў МНС у раёне, то пальму першынства варта аддаць выратавальнікам з Валожына (начальнік Аляксандр Журкевіч): на іх рахунку больш за ўсё ўзнагарод. У лідарах таксама трымаюцца Ракаў, Івянец, Пугачы.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий