Прафілактыка ВРВІ і грыпу

    Гісторыя вострых рэспіраторных вірусных інфекцый налічвае некалькі дзясяткаў стагоддзяў, упершыню гэта захворванне згадваецца Гіпакратам яшчэ ў 412 годзе да н. э. З таго часу вірусныя інфекцыі сталі прычынай смерці мільёнаў людзей. Захворванне штогод ахоплівае да 30% насельніцтва зямнога шара.

Выклікаюцца ВРВІ рознымі групамі вірусаў, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам і характарызуюцца вострым паражэннем дыхальнай сістэмы. Пры захворванні найбольш часта сустракаюцца такія сімптомы, як пачырваненне слізістых ротаглоткі, пяршэнне або болі ў горле, заложанасць носа, асіпласць голасу, кашаль, чханне, павышэнне тэмпературы звычайна да 38 oС.

З усёй сукупнасці ВРВІ вылучаецца грып, які адрозніваецца ад іншых клінічнымі праявамі і рызыкай развіцця ўскладненняў.

На сярэдзіну студзеня ў Беларусі захворванне на грып і іншыя ВРВІ знаходзілася на неэпідэмічным узроўні. Пачатак уздыму захворвання чакаецца ў канцы студзеня – пачатку лютага.

Для прафілактыкі грыпу неабходна прытрымлівацца агульнапрынятых гігіенічных мер: пазбягаць блізкага кантакту з хворымі, старацца не наведваць шматлюдныя месцы, часцей мыць рукі вадой з мылам ці выкарыстоўваць сродак для дэзынфекцыі рук, рэгулярна праветрываць пакоі і рабіць вільготную ўборку, карыстацца ахоўнымі маскамі пры кантакце з хворымі і інш.

Адным з найбольш эфектыўных метадаў прафілактыкі, згодна з рэкамендацыямі СААЗ, з’яўляецца вакцынацыя, паколькі яна зніжае распаўсюджванне хваробы, у некалькі разоў таннейшая, чым выдаткі на лячэнне ВРВІ і іх ускладненняў, можа значна скараціць часовую непрацаздольнасць і, наогул, даступная, эфектыўная і бяспечная для дарослых, дзяцей і цяжарных жанчын! У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь існуе некалькі тыпаў супрацьгрыпозных вакцын (інтраназальная жывая, “Грыпол”, “Ваксігрып”, “Інфлювак”). У першую чаргу павінны рабіць прышчэпкі пацыенты групы рызыкі па цяжкім цячэнні грыпу, жанчыны ў 2-м і 3-м трыместрах цяжарнасці, дзеці, медыцынскія работнікі і работнікі сацыяльных сэрвісаў.

Віталь Сіняўскі,

урач-інфекцыяніст

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars