«Галоўным рэсурсам павінен стаць давер!»

Галоўным-рэсурсам-павінен-стаць-давер!-4

    Такія словы прагучалі ў час візіту на Валожыншчыну старшыні Белтэлерадыёкампаніі, кіраўніка РГА «Белая Русь» Генадзя Браніслававіча ДАВЫДЗЬКІ. Напачатку член рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы выступіў перад калектывам райспажыўтаварыства ў рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва на тэму харчовай бяспекі як складаючай часткі нацыянальнай бяспекі краіны. Затым Генадзь Браніслававіч сустрэўся з актывістамі райаб’яднанняў і ў фармаце дыялогу падзяліўся сваім бачаннем далейшага развіцця «Белай Русі», вызначыў агульныя стратэгіі дзейнасці, а таксама ўважліва выслухаў сустрэчныя прапановы.

Гэта сустрэча стала першай, якую Генадзь Браніслававіч правёў у якасці новага кіраўніка самага маштабнага грамадскага аб’яднання краіны. Ён закцэнтаваў увагу прысутных на бліжэйшых перспектывах дзейнасці РГА «Белая Русь». У іх лік уваходзіць развіццё форм і метадаў працы грамадскіх прыёмных, больш шырокае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій і інш. Быў абмеркаваны і шэраг стратэгічных пытанняў, накшталт далейшага развіцця структуры, прыцягнення ў рады моладзі. Асобна Генадзь Браніслававіч Давыдзька зарыентаваў суразмоўцаў на выніковую работу, скіраваную на павышэнне даверу людзей. Ён і павінен стаць галоўным рэсурсам аб’яднання.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Галоўным-рэсурсам-павінен-стаць-давер!-1

Галоўным-рэсурсам-павінен-стаць-давер!-2

Галоўным-рэсурсам-павінен-стаць-давер!-3

Галоўным-рэсурсам-павінен-стаць-давер!-4

Галоўным-рэсурсам-павінен-стаць-давер!-5

Галоўным-рэсурсам-павінен-стаць-давер!-6

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars