Спрацавалі з прыбыткам

Падведзены вынікі работы сельгаспрадпрыемстваў раёна за мінулы год. З прыбыткам жывёлагадоўчая галіна спрацавала па такіх паказчыках, як валавы надой малака і надой на адну карову.

У прыватнасці, валавы надой малака па раёне за 2017 год склаў 54220 тон, ці 105,7 працэнта ў параўнанні з леташнім. Прыбаўку па малацэ атрымалі ў СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” – 1792 тоны (131,8%), ТАА “Тарасава” – 1283 тоны (114,3%), ААТ “Агра-Дубінское” – 462 тоны (106,5%).

На перапрацоўчыя прадпрыемствы летась прададзена 47243 тоны малака, ці 103,5 працэнта.

Надой малака на карову склаў 4438 кілаграмаў (+211 кілаграмаў, ці 105%). Найбольшы надой атрымалі ў КСУП “Пяршаі-2014” – 6745 кілаграм на адну галаву (+238 кг, ці 103,7%), СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” – 6213 кілаграмаў (+860 кг, ці 116,1%), ААТ “Агра-Дубінское” – 5763 кілаграмы (+333 кг, ці 106,1%).

Па словах работнікаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, станоўчых паказчыкаў у жывёлагадоўлі ўдалося дасягнуць за кошт захавання тэхналогіі даення, утрымання і кармлення дойнага статка: у прыватнасці, былі нарыхтаваны грубыя кармы лепшай якасці і травяныя кармы высокай пажыўнасці. Значную ролю адыграла захаванне маладняку, якое ў далейшым будзе прыносіць вялікае малако.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars