Минской области — 80 лет

80-летие-2-1

 У Мінскай вобласці запушчана першая ў Беларусі лінія па перапрацоўцы акумулятараў і батарэек. Тэхналогію поўнай утылізацыі распрацавалі ААТ “БелВТІ” і навукоўцы з БНТУ.

Да нядаўняга часу ў нашай краіне выкарыстаныя элементы сілкавання не перапрацоўваліся. Для гэтых мэт меркавалася вывозіць іх за мяжу на спецыялізаваныя заводы, але пры падрыхтоўцы дазвольных дакументаў узніклі складанасці. Тады ў ААТ “БелВТІ” прыступілі да стварэння ўласнай вытворчасці. У выніку перапрацоўкі салявых і шчолачных батарэек атрымліваюцца тры прадукты. Стальная фракцыя накіроўваецца ў ААТ “Белдругчормет”, цынказмяшчальная сумесь – на прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць каляровыя металы, вугальна-марганцавая – на металургічныя заводы.

Фестываль «Я – даследчык», у якім удзельнічаюць работы дашкольнікаў і вучняў малодшага школьнага ўзросту, пачаўся ў Мінскай вобласці.

Конкурс праводзіцца ў два этапы: раённы – да 26 студзеня, абласны – з 29 студзеня па 20 лютага. Імёны тых, хто прайшоў у фінал, стануць вядомы да 26 лютага. Фінал – адкрытая абарона работ – адбудзецца 5 сакавіка 2018 года на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Работы юных даследчыкаў могуць быць прадстаўлены да публікацыі ў розных выданнях. Групе дзяцей дашкольнага ўзросту (5-7 гадоў) для даследчай дзейнасці прапанаваны наступныя намінацыі: «Дзіця і прырода», «Мая Радзіма – Беларусь», «Незвычайнае ў звычайным», «Бюро знаходак». Малодшым школьнікам (1-4 класы) трэба будзе праявіць сябе ў намінацыях «Матэматыка, фізіка, тэхніка, робататэхніка», «Прыродазнаўства (жывая прырода)», «Прыродазнаўства (нежывая прырода)», «Гуманітарныя веды».

 

У Мінску будзе створаны навукова-вытворчы кластар высокіх тэхналогій у галіне складанай медыцынскай тэхнікі і сістэм забеспячэння бяспекі.

Праект выконваецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады. Будзе створаны інавацыйны навукова-вытворчы комплекс з гнуткай аўтаматызаванай вытворчай сістэмай для распрацоўкі, выпуску і сэрвіснага абслугоўвання высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі. Інавацыйна-прамысловы кластар будзе ўключаць навукова-даследчы і канструктарскі цэнтры, доследную вытворчасць, серыйную механічную вытворчасць, сэрвісныя і маркетынгавыя кампаніі ў розных краінах, сумесныя прадпрыемствы і прадстаўніцтвы. Выхад вытворчасці на праектную магутнасць запланаваны на пачатак 2020 года.

 

Беларуская сталіца прызнана самым бяспечным горадам у СНД. У агульным рэйтынгу бяспечных гарадоў у свеце Мінск заняў 28-е месца.

Самым бяспечным горадам прызнана сталіца ААЭ Абу-Дабі. Рэйтынг, які ўключае 288 гарадоў, складзены парталам Numbeo.com. Прадстаўнік Numbeo растлумачыў, што згодна з іх методыкай разліку, горад лічыцца бяспечным, калі ўзровень злачыннасці ў ім ніжэй за 20 балаў. Нізкі ўзровень злачыннасці, на думку складальнікаў рэйтынгу, у гарадах, якія набралі ад 20 да 40 балаў. У гэту катэгорыю трапілі, напрыклад, Бэрн (Швейцарыя), Ганконг (Кітай), Мінск. Найбольш небяспечным горадам на планеце прызнана сталіца Венесуэлы Каракас, дзе ўзровень злачыннасці перавышае 80 балаў.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars