Пачыналі за здароўе…

v-buryatyi-na-pozhare-pogibli-lyudi

    У выніку пажару, які адбыўся 26 студзеня пасля полудня ў аграгарадку Гародзькі, загінулі двое мясцовых жыхароў. Агнём пашкоджаны дах дома, абвалілася столь, выгараў адзін пакой, закураны сцены ў астатніх памяшканнях.

Аб загаранні паведаміла вяскоўка. Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, пры тушэнні полымя ў дашчатай верандзе знайшлі нежывога гаспадара дома, 1932 года нараджэння. Далей пры абследаванні жылля ў адным з пакояў на падлозе ляжала загінуўшая 69-гадовая жанчына.

Са слоў суседзяў, апошняя курыла, злоўжывала спіртнымі напіткамі, за амаральны лад жыцця неаднойчы разглядалася на савеце грамадскага пункта правапарадку. Яна добра ведала, калі састарэлыя людзі атрымліваюць пенсію, бо сваіх грошай ёй хапала на некалькі дзён. У госці наведвалася адразу ж пасля прыходу паштальёна і толькі да тых, хто і сам быў не супраць адзначыць “дзень анёла”, але ў магазін па гадах дайсці не мог. Набярэ ў краме і выпіць, і закусіць, а пасля балюе за чужыя грошы. Па звыклым сцэнарыі адбываліся падзеі і ў той дзень.

Дакладная прычына вогненнай трагедыі ўстанаўліваецца. Па папярэдніх звестках, разглядаюцца тры варыянты: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, няспраўная электраправодка, парушэнне правіл бяспекі пры паленні печкі.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars