Да аварыі прыводзіць неабачлівасць…

73dfc1e84f2cf4522d3375cfbc4052bb

У аддзяленні ДАІ РАУС раскрылі падрабязнасці самых гучных дарожна-транспартных здарэнняў мінулага месяца. Як і варта было чакаць, віной трагедый выступіў звычайны чалавечы фактар, які мае немудрагелістую назву «неабачлівасць»…

19 студзеня бягучага года малады вадзіцель каля 20 гадзін вечара на трасе Ракаў-Івянец-Дзержынова наехаў на пешахода, які рухаўся пасярод шашы насустрач аўтамабілю. Удар аказаўся смяротным для начнога падарожніка. Як пасля высветлілася, на сярэдзіну дарогі яго «выгнала» сур’ёзная доза алкаголю ў арганізме, а заўважыць у змроку чалавека без святлоадбівальных элементаў было цяжка. Вадзіцеля ж падвёў яшчэ і той факт, што пярэдняя рызіна была ў дрэнным стане і не магла забяспечыць надзейную счэпку з пакрыццём…

 

Гісторыя пра страшную аварыю каля вёскі Канюшаўшчына, у якой загінула жанчына і двое яе дзетак, не пакінула нікога раўнадушным, але нарабіла шмат чутак. Насамрэч сітуацыя развівалася наступным чынам: вадзіцель перад тым, як здзейсніць абгон, не пераканалася, што сустрэчная паласа руху свабодная ад транспарту. Націснуўшы на педаль газу, яна выехала на другую палову дарогі, а насустрач – аўтапоезд… Жанчына занадта рэзка звярнула на свой бок трасы, і кола мінівэна зачапіла слізкую абочыну. Машыну пацягнула ў кювет, і, каб выраўняць транспарт, вадзіцель зноў крутанула руль. У апошні раз… «Опель-Зафіру» юзам вынесла прама пад магутны грузавік. Атрыманыя траўмы аказаліся катастрафічнымі для траіх чалавек, і толькі двое самых маленькіх пасажыраў цудам засталіся жывымі…

 

    Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі папярэджваюць: дарога памылак не даруе! І пешаход, і вадзіцель заўжды павінны захоўваць максімальную асцярожнасць. Толькі такія меры дазволяць папярэдзіць трагедыю, зберагчы сваё і чужое жыццё…

Сяргей САДОЎСКІ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars