Акцыя «Бяспека – у кожны дом!»

15159_1

На працягу лютага МНС Беларусі праводзіць рэспубліканскую акцыю «Бяспека – у кожны дом!». Яе асноўная мэта – папярэджанне пажараў і гібелі на іх людзей.

Ратавальнікі ва ўсіх рэгіёнах будуць арганізоўваць разнастайныя тэматычныя інфармацыйныя сустрэчы і мерапрыемствы. На тэрыторыі Валожынскага раёна акцыя пройдзе з 1 па 28 лютага ў чатыры этапы: 1-ы этап (з 1 па 9 лютага) – у аддзяленнях дзённага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання; 2-і этап (з 12 па 20 лютага) – у сельскагаспадарчым ліцэі; 3-і (з 21 па 27 лютага) – у санаторыях, на прадпрыемствах і ў арганізацыях; 4-ы этап, заключны, адбудзецца 28 лютага, праходзіць ён будзе ў месцах з масавым знаходжаннем людзей.

Прычыны ўзнікнення пажараў у жылым фондзе: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства. У большасці выпадкаў вогненныя надзвычайныя здарэнні – вынік бестурботнасці і грэбавання элементарнымі правіламі бяспекі. Асноўнай прычынай гібелі людзей на пажарах па-ранейшаму з’яўляецца курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення. У зімовы перыяд абвастраецца праблема пажараў з-за пячнога ацяплення. Адсутнасць перадтопачнага ліста, расколіны ў печы і яе перагрэў прыводзяць да вельмі сумных вынікаў.

Сельскія жыхары абаграваюцца з дапамогай печак, гараджане ўключаюць электраабагравальнікі – таксама праблема. Нават апошнія іх мадэлі не гарантуюць бяспеку. Іх нельга пакідаць уключанымі на ноч, выкарыстоўваць для сушкі рэчаў, устанаўліваць паблізу мэблі і на згаральную аснову без падстаўкі. Абагравальнік – вельмі магутны электрапрыбор, таму ўключаць яго разам з іншымі электрапрыборамі не варта. Неабходна сачыць і за спраўнасцю разетак, не дапускаць іх награвання, паколькі гэта сведчыць пра няспраўнасць або перагрузку сеткі, што можа прывесці да кароткага замыкання. Устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які папярэдзіць аб надзвычайнай сітуацыі.

Ратавальнікі нагадваюць усім жыхарам горада і раёна: каб зберагчы жыццё і маёмасць, трэба памятаць і выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Валожынскі РАНС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars