Пераможцы вызначаны

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі-2018” сярод навучэнцаў устаноў адукацыі раёна адбыўся на базе сярэдняй школы № 2 Валожына.

Спаборніцтвы праходзілі ў трох узроставых катэгорыях, у кожнай з іх вызначаны пераможцы. Удзельнікам неабходна было паказаць свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Сярод вучняў 1-4 класаў 1-е, 2-е і 3-е месцы адпаведна занялі Мацвей Сіняўскі з сярэдняй школы № 2 райцэнтра, Аляксей Болвах з гімназіі № 1 г. Валожына і Міхаіл Сівец з Яршэвіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу.

У 5-7 класах дыплом I ступені атрымаў Уладзіслаў Чуйко з Івянецкай сярэдняй школы, II ступені – Мікіта Станкевіч з сярэдняй школы № 2 Валожына, III ступені – Уладзіслаў Акушка з сярэдняй школы № 1 райцэнтра.

У старэйшай узроставай катэгорыі, дзе змагаліся вучні 8-11 класаў, пераможцамі сталі Марыя Хацяновіч з Пяршайскага вучэбна-педагагічнага комплексу, Настасся Гайдашова з Сівіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу і Дар’я Бібік з Івянецкай сярэдняй школы, якія адпаведна занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы.

Кожны з вышэйпералічаных рабят атрымаў заахвочвальны падарунак ад Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Узнагароджаныя дыпломамі I ступені будуць прадстаўляць наш раён у абласных спаборніцтвах.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars