Ветэраны трымалі савет

boov1_

У рабоце выязнога пасяджэння прэзідыума савета Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў прыняў удзел старшыня раённай структуры Рыгор Мікалаевіч Русакевіч.

Падчас ветэранскага форуму была разгледжана работа грамадскіх арганізацый па пытаннях грамадзянскага і маральнага выхавання юных грамадзян рэспублікі. Абмеркавалі ўдзельнікі таксама ролю і месца ветэранаў у жыццядзейнасці раёнаў.

На сустрэчу з шаноўнымі людзьмі былі запрошаны прадстаўнікі ўлады абласнога і раённых узроўняў. У якасці гасцей і пастаянных партнёраў прысутнічалі кіраўнікі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, “Беларускі саюз афіцэраў”, абласнога савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск, ветэранаў МНС Рэспублікі Беларусь, аб’яднання прафсаюзаў, “БРСМ”, ваеннага камісарыяту Мінскай вобласці, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

У бліжэйшы час раённыя ветэранскія арганізацыі прыступяць да выканання пастановы, якая занатавана ў пратаколе мерапрыемства. Плануецца як мага больш эфектыўна выкарыстоўваць унікальны вопыт старэйшага пакалення ў духоўным, маральным, грамадзянскім і патрыятычным кірунках работы з моладдзю, што безумоўна павінна забяспечыць пераемнасць і сувязь пакаленняў. Належным службам пастаўлена задача аказаць дапамогу ветэранскім арганізацыям ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Рэкамендавана таксама пры фарміраванні бюджэтаў раёнаў прадугледжваць у дастатковым аб’ёме сродкі на фінансаванне мерапрыемстваў, што праводзяцца ветэранскімі арганізацыямі. Вялікая ўвага будзе надавацца такому пытанню, як развіццё настаўніцтва ў дачыненні да маладых спецыялістаў і маладых кіраўнікоў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars