Падарункамі адзначаны жывёлаводы

Падарункамі-адзначаны-жывёлаводы-2

У рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Станіслававіч Гідлеўскі наведаў ААТ “Лоск”, КСУП “Падбярэззе”, КУП “Сівіца”.

Па хадайніцтве прафкамаў сельгаспрадпрыемстваў ім узнагароджаны лепшыя жывёлаводы.

Сярод тых, хто атрымаў падзякі раённага камітэта і каштоўныя падарункі, – аператары машыннага даення Вольга Леанідаўна Суравежка і Наталля Валер’еўна Язерская (КСУП “Падбярэззе”), Марына Васільеўна Навіцкая, Таццяна Сяргееўна Гасціловіч, Іван Васільевіч Скапец, Тамара Анатольеўна Суханава (ААТ “Лоск”), Яніна Рамуальдаўна Бібік і Лілія Эдуардаўна Варапай (КУП “Сівіца”). Адзначаны таксама аператары па адкорме БРЖ Сяргей Васільевіч Язерскі (КСУП “Падбярэззе”), Віталій Леанідавіч Каласко і Юрый Вікенцьевіч Лапуцкі (КУП “Сівіца”). Сярод узнагароджаных – два брыгадзіры з КУП “Сівіца”: Галіна Вікенцьеўна Хімарода (МТФ “Дудка”) і Валянціна Леанідаўна Равяка (МТК “Новая”).

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Падарункамі-адзначаны-жывёлаводы-1

Тамара Анатольеўна СУХАНАВА.

Падарункамі-адзначаны-жывёлаводы-2 

Іван Васільевіч СКАПЕЦ, Віктар Станіслававіч ГІДЛЕЎСКІ.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars