Пяснярка роднага краю

   Да 125-годдзя з дня нараджэння паэтэсы Канстанцыі Буйло ў раённым Цэнтры культуры праведзена гасцёўня “Пяснярка роднага краю”. Мерапрыемства падрыхтавалі ўдзельнікі літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”.

На сустрэчу з валожынскімі літаратарамі прыйшлі навучэнцы-першакурснікі сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Дзяўчынкі – будучыя швачкі і цырульнікі, юнакі – электраманцёры з цікаўнасцю слухалі літаратурна-музычны мантаж, падчас якога даведаліся пра лёс вядомай асобы і яе творчасць. Валянціна Гіруць-Русакевіч, Ганна Канановіч, Марыя Шакун, Аляксандр Кулак, Лідзія Русакевіч, Аляксей Пінчук крок за крокам правялі прысутных па жыццёвых сцяжынах К. Буйло, прачыталі яе вершы, падзяліліся ўласнымі ўражаннямі ад іх, а таксама ад наведвання мясцін, што звязаны са славутай зямлячкай. Гучалі і творы тых, з кім яна мела творчыя і сяброўскія стасункі.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Пяснярка-роднага-краю-1

Пяснярка-роднага-краю-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars