Детский санаторий “Налибокская пуща” разработал маршрут развлекательной программы для детей и взрослых

Общество

Яшчэ ў пачатку восені дзіцячы санаторый “Налібоцкая пушча” і КУП “Валожын-спорт” пры падтрымцы раённага кіраўніцтва пачалі распрацоўваць маршрут забаўляльнай праграмы для дзяцей і дарослых “Лесавік Налібоцкай пушчы запрашае…”.

Сцэнарый прыдумалі інтрыгуючы: у самым гушчары славутай пушчы жыве яе гаспадар – Лесавік. Аднойчы вырашыў ён запрасіць да сябе пад Новы год хлочыкаў і дзяўчынак з усяго белага свету, каб пазнаёміцца бліжэй, расказаць і паказаць унікальны свет пушчы і дзіўных яе насельнікаў. Сабраў падарункаў цэлы куфэрак, казачнае прадстаўленне падрыхтаваў, а ў госці паклікаў галоўных навагодніх герояў – Дзеда Мароза і Снягурку… І не памыліліся арганізатары: такая задумка задаволіла нават самыя патрабавальныя густы і маленькіх, і дарослых наведвальнікаў.

Амаль за два месяцы ў гасцях у Лесавіка пабывалі 6333 турысты з розных куткоў Беларусі. Асабліва актыўнымі аказаліся жыхары Міншчыны і Гродзеншчыны. Выручка ад гэтага экскурсійнага праекта склала каля 200 мільёнаў рублёў. Зараз гэты праект спыніў сваю работу да наступных навагодніх свят, аднак распрацаваны новы – “Масленіца”, які, як спадзяюцца арганізатары, будзе не менш цікавым.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.



Добавить комментарий