Назва змянілася – сутнасць засталася

Общество

Выконваючы даручэнне Савета Міністраў рэспублікі, у раёне праводзіцца рэарганізацыя сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы.

Восем з дзесяці сельгаспрадпрыемстваў ужо змянілі статус. Назвы большасць абрала ранейшыя, толькі СВК “Багданаўскі” стаў ААТ “Багданаўскае”, а СВК “Дорскі” – ААТ “АграДоры”. Першымі працэдуру рэарганізацыі завяршылі “АграДоры” і “Агра-Дубінское”. Усе гаспадаркі маюць адпаведныя пасведчанні аб рэгістрацыі. Непераўтворанымі застаюцца пакуль “Пяршаі-2003” і “Валожынскі”.

Сельгасфіліял “Сакаўшчына” выйшаў з-пад апекі ДУП “Валожынскае ПМС” і перададзены ва ўласнасць Валожынскага раёна, на яго базе створана сельскагаспадарчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства (СКУП) з аналагічнай назвай. Без інвестараў – КУП “Мінскаблдарбуд” – застаўся і сельгасфіліял “Сугвазды”, які таксама чакае рэарганізацыя ў СКУП.

Наталля ШТЭЙНЕР



Добавить комментарий