Найлепшы прыз – настрой выдатны

Официально

У мінулую суботу на лыжна-біятлоннай трасе спарткомплексу “Заечая паляна” пад Лагойскам у рамках рэспубліканскага спартыўнага свята “Беларуская лыжня-2011” прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках на прызы Мінаблвыканкама. Ладзіліся яны для работнікаў апаратаў і структурных падраздзяленняў раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў Міншчыны. На гэта мерапрыемства сабраліся 22 каманды і іх групы падтрымкі. Прымалі ў ім удзел і прадстаўнікі нашага раёна.

Па выніках спаборніцтва Валожынская каманда заняла 12-ае месца – якраз у “залатой сярэдзіне”. Узначалілі ж спіс пераможцаў каманды з Барысава, Стаўбцоўскага і Мінскага раёнаў.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота аўтара



Добавить комментарий