За любімую Беларусь!

У Дзень святога Валянціна ў гімназіі № 1 г. Валожына прайшла ўсебеларуская акцыя «За любімую Беларусь!», арганізатарамі якой сталі актывісты БРСМ і БРПА. Дэвіз яе зразумелы і блізкі кожнаму: «Калі ты малады і энергічны, калі ў тваім сэрцы жыве любоў да родных і блізкіх, да роднай краіны, калі ты верыш, што твая дабрыня патрэбна людзям, – будзь з намі!».

Усе жадаючыя маглі напісаць пажаданне або прызнанне ў любові сваёй краіне, роднаму гораду, народу на маленькіх сэрцайках. Потым «валянцінкі» прымацоўвалі на «вялікае сэрца». Да канца дня сабралася шмат кранальных запісак ад вучняў і педагогаў гімназіі. Малодшыя школьнікі не засталіся ўбаку: яны змайстравалі вялікую прыгожую «валянцінку» з прызнаннем. Яшчэ ў фае навучальнай установы дзейнічала фотазона, якая карысталася вялікім попытам. Акцыя ўзрушыла навучэнцаў, было бачна, што свята ўдалося.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

IMG_20180214_105454

IMG_20180214_110150

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars