Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

    Ветэранская арганізацыя сістэмы адукацыі нашага раёна з’яўляецца адной з самых буйных і працаздольных. У яе радах налічваюцца 559 чалавек, з іх 431 – непрацуючы пенсіянер.

13 ветэранаў педагагічнай працы маюць урадавыя ўзнагароды, 6 чалавек носяць высокае званне заслужаны настаўнік школ БССР, 11 – выдатнік адукацыі. На працягу апошніх дзесяці гадоў раённы Савет ветэранаў сістэмы адукацыі і прафсаюзнага руху ўзначальвае Святлана Леанідаўна Садоўская.

У лютым адбылося сумеснае выязное пасяджэнне прэзідыума галіновага прафсаюза і Савета. Прайшло яно на базе Вішнеўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Пачалося знаёмства з Вішневам з наведвання мясцовых могілак: педагогі ўсклалі кветкі да магіл былога загадчыка РАА С. Г. Міцэвіча і дырэктара Вішнеўскай СШ І. В. Часноўскага. Падведзены вынікі работы за мінулы год і акрэслены планы на бягучы. Дырэктар школы А. В. Клімкова пазнаёміла з установай, умовамі для вучобы і пазашкольнай работы. Незабыўнай засталася экскурсія па Вішнеўскіх святынях – наведванне царквы і касцёла, а таксама музеяў Шымона Перэса і Уладзіслава Чарняўскага.

 

    На мінулым тыдні сваю лепту ў святкаванне 210-годдзя з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча ўнёс Івянецкі музей традыцыйнай культуры, дзе прайшла імпрэза “Рамантык з Люцынкі”.

Вучні 6 класа мясцовай школы чыталі вершы юбіляра, Валерый Мазура выканаў аповед Генадзя Равінскага “Ой, рэчанька-рэчанька…”. Шмат цікавых фактаў з біяграфіі класіка беларускай драматургіі расказаў прысутным наш зямляк ракаўчанін Язэп Янушкевіч, які даследуе жыццё і творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Работнікі музея вельмі ўдзячныя названым удзельнікам імпрэзы, а таксама Л. У. Страчынскай, В. М. Бібік, І. А. Солтану, работнікам Івянецкай бібліятэкі за сумесную працу і выдатны творчы настрой, што панаваў падчас мерапрыемства.

 

    На выніковай нарадзе работнікаў культуры супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі PR-акцыю “Наш Дудар”. Яе галоўнай мэтай была прапаганда творчасці класіка беларускай літаратуры В. І. Дуніна-Марцінкевіча.

Спецыяльна да гэтай акцыі была выпушчана каляровая закладка для кніг з фатаграфіямі юбіляра і спісам яго кніг, якія маюцца ў фондах бібліятэкі. Старэйшае выданне – “Выбраныя творы” – выпушчана ў 1981 годзе ў выдавецтве “Юнацтва”. Ёсць таксама збор твораў у двух тамах, кнігі, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка і драматурга.

 

    Вучні 5, 7 і 8 класаў Пяршайскай сярэдняй школы напярэдадні святкавання 100-гадовага юбілею Узброеных Сіл пабывалі на экскурсіі ў музеі баявой славы воінскай часці № 30695.

На гэтым наведванне воінскай часці не абмежавалася. Сельскіх вучняў пазнаёмілі з умовамі пражывання салдат тэрміновай службы, паказалі разборку і зборку аўтамата. З васьмікласнікамі больш размаўлялі пра выбар будучай прафесіі. А 12 лютага капітан Дзмітрый Юхноўскі правёў у 9 класе школы ўрок мужнасці “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”.

 

    Адкрыццё новага будынка ДЮСШ з басейнам і некалькімі трэнажорнымі заламі павялічыла магчымасці жыхароў горада і раёна весці здаровы лад жыцця. На гэта ўжо зарыентаваліся многія прафсаюзныя арганізацыі.

Адным з першых у снежні набыў абанементы для сваіх работнікаў раён электрычных сетак, гэту справу працягнулі і ў новым годзе. Найбольшую колькасць абанементаў закупляе “Данпрод”, клапоцяцца пра здаровы лад жыцця ў раённым вузле электрасувязі, філіяле КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”, “Еўраопце”. У асноўным набываюць абанементы на 8 наведванняў басейна ў месяц, некаторыя прафсаюзы – яшчэ і на заняткі фітнесам. Дарэчы, прафсаюз дарожнікаў на сакавік-красавік запланаваў прыдбаць абанементы для работнікаў дарожна-рамонтных пунктаў, якія размешчаны ў Ракаве, Івянцы і Вішневе.

 

    30 работнікаў жылкамунгаса і 10 – ДРБУ № 167 пабывалі на мюзікле “Дуброўскі” ў Мінскім музычным тэатры.

Прафсаюз камунгаса аплаціў паездку часткова, дарожнікаў – цалкам узяў на сябе выдаткі. Гэта была першая, але далёка не апошняя паездка ў бягучым годзе.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars