Рыба наклявала на прызавое месца

Рыба-наклявала-на-прызавое-месца

    10 лютага на Сакаўшчынскім вадасховішчы прайшлі абласныя спаборніцтвы па лоўлі рыбы зімовай вудай на мармышку. У іх прынялі ўдзел 9 каманд з трох чалавек раённых структур Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Свае каманды выставілі Любанскі, Смалявіцкі, Салігорскі, Барысаўскі, Маладзечанскі раёны. Мінская структура была прадстаўлена ажно трыма камандамі. Нашу зону прадстаўлялі і валожынцы як гаспадары вадасховішча. Таксама ў спаборніцтвах удзельнічалі тры юнацкія каманды: дзве з Пухавіцкага раёна і адна з Нясвіжскага.

У камандных спаборніцтвах перамагла адна з каманд Мінскага раёна. На другой прыступцы аказаліся нашы землякі, якім у той дзень рэальна шанцавала. За каманду Валожынскай структуры таварыства выступалі Валерый Доваль, Віктар Матус і Сяргей Іода. На трэцім месцы – рыбакі Смалявіцкага раёна.

У асабістым заліку першынстваваў прадстаўнік Мінскага раёна М. А. Васільеў, агульны ўлоў якога склаў 1261 грам. Акрамя граматы ў падарунак лепшы рыбак спаборніцтваў атрымаў ледаруб. На другое месца з уловам 682 грамы выйшаў наш зямляк Валерый Доваль. Ён быў узнагароджаны наборам жарліц. У трэцяга прызёра, рыбака са Смалявіцкага раёна, улоў склаў 599 грамаў, у падарунак яму дасталася рыбалоўная скрыня.

Наталля ШТЭЙНЕР

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars