Лёс прадвызначае імя

Культура

Народная мудрасць гаворыць: «З імем – Іван, а без імя – балван». У далёкія часы існаваў  звычай выходзіць за вароты і  цікавіцца, якое імя  мае першы сустрэчны. Якое называлася, такое і давалася нованароджанаму. Лічылася, што гэта прынясе дзіцяці шчасце.

З прыняццем хрысціянства кожнае імя мае свайго апекуна, гэта значыць святога, чыя памяць штогод шануецца царквой у адзін і той жа дзень, які ў быце называецца імянінамі. Імя давалася па святому, чыя памяць выпадала на дзень хрышчэння, дзень нараджэння і г. д.

Са старажытнасці з імем звязвалася мноства прыкмет. Нельга даваць нованароджанаму імя памёршага дзіцяці, каб ён не пераняў у спадчыну яго лёс; можна назваць імем памёршага дзеда ці бабкі, калі яны былі ўдалыя, бо лёс перадаецца праз пакаленне, ці проста шчаслівага продка. Гавораць, што імя можа паўплываць на лёс чалавека.

На імяніны сваякі звычайна прыходзілі без запрашэння, абавязковымі ўдзельнікамі ўрачыстасці былі хросныя бацька і маці. Пяклі на такое свята і каравай, які цяпер замяніў традыцыйны торт.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *