Быць афіцэрам – прызванне…

Афіцэры 153‑й асобнай радыётэхнічнай брыгады асоба­га прызначэння пра агорнутую покрывам тайны службу расказваюць няшмат. Не дзіўна – радыёразведчыкі першымі атрымліваюць важную і актуальную інфармацыю.

    Падпалкоўнікі Леанід Зігмундавіч КАВЭЦКІ (афіцэр шта­ба), Вячаслаў Казіміравіч САКАЛОЎСКІ, Аляксей Уладзіміравіч ЖЫГУНОЎ (камандзіры батальёнаў) і капітан Аляксандр Анатольевіч КАРОЛЬ (афіцэр па сувязі) шмат гадоў аддалі армейскай службе. Кожны з іх ішоў сваім шляхам. Аднак аб’ядноўвае іх выключна свядомы выбар будучай справы жыцця. Інакш і быць не можа. Выпадковы чалавек наўрад ці вытрымае складанасці і выпрабаванні, якія суправаджа­юць спачатку курсантаў ваенных вучылішчаў ці слухачоў акадэміі, а пасля прафесійных афіцэраў на кожнай з прысту­пак, што даводзіцца прайсці, каб дасягнуць павагі каманд­зіраў, калег і падначаленых, пэўнага становішча і звання.

    Сярод тых, хто перад Днём абаронцаў Айчыны быў узнага­роджаны юбілейнымі медалямі “100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” і яны, нашы землякі, што годна нясуць службу на роднай Валожыншчыне.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars