Уручэнне юбілейнай медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» ветэ­ранам Вялікай Айчыннай вайны

Напярэдадні 23 лютага ваен­ны камісар ада­собленай групы ваенкамата Ма­ладзечанскага і Валожынскага раёнаў Юрый Вітальевіч На­хай завітаў па трох валожын­скіх адрасах, каб выканаць ганаровую місію – уручыць юбілейныя медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» ветэ­ранам Вялікай Айчыннай вайны.

Новыя зіхоткія нагрудныя знакі ўпрыгожылі лацканы па­радных пінжакоў нешматлікіх ужо прадстаўнікоў ле­гендарнага пакалення воінаў-вызваліцеляў – Уладзіміра Антонаві­ча Шаблыкі, Аляксея Іванавіча Санталава і Васіля Рыгоравіча Пасекі. Ветэраны шчыра падзяка­валі за ўвагу: ім было прыемна, што колішнія баявыя заслугі не забыты наш­чадкамі.

Дарэчы, у раёне такія ўзнагаро­ды атрымаў 21 ча­лавек. Для ўручэння на месцах яны былі пера­дадзены старшыням сель­выканкамаў.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота Сяргея БОБРЫКА

Вайсковы-тэлетайп-(У.-А.-Шаблыко)

Колішні франтавік Уладзімір Антонавіч ШАБЛЫКА з радас­цю сустрэў ганаровага госця.

Вайсковы-тэлетайп-(А.-І.-Санталаў)

Вайсковы-тэлетайп-(В.-Р.-Пасека)

Юбілейныя медалі Ю. В. Нахай уручыў валожынскім ветэранам А. І. САНТАЛАВУ і В. Р. ПАСЕКУ.

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars