Аздаравіцца можа кожны

otdyh-v-sanatoriyah-rossii

Згодна з інфармацыяй, прадастаўленай спецы­ялістам Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Алегам Іванавічам Скадорвам, у 2017 годзе прайшлі азда­раўленне 1870 жыхароў раёна, з іх 1735 дзяцей.

У здраўніцах Беларусі паправіў здароўе 71 прад­стаўнік працоўных калек­тываў Валожыншчыны (не­залежна ад формы маёмасці прадпрыемства). У асноўным гэта члены калектываў га­радскіх арганізацый. Жыха­ры вёскі па-ранейшаму рэдка выязджаюць на адпачынак. На жаль, нячаста заказваюць яны і пуцёўкі для сваіх дзяцей. На працягу года прайшлі санаторна-курортнае лячэнне толькі трое прадстаўнікоў сельгасарганіза­цый (адзін з іх з дзіцем).

Працуючым грамадзянам давялося аплаціць 15% кошту пуцёўкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі да 18 гадоў адпачывалі бяс­платна. У выпадку, калі дзеці праходзілі аздараўленне ў суправаджэнні кагосьці з бацькоў, дарослы чалавек аплачваў 15% кошту пуцёўкі.

На асобным кантролі па-ранейшаму ветэ­раны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вай­ны. У мінулым годзе права на адпачынак скарыстаў удзельнік вайны, жыхар вёскі Новы Двор Генадзь Якаўлевіч Канцавы.

Праблемны бок работы па аздараўлен­ні насельніцтва – прадастаўленне пуцёвак ветэранам працы. Сярод грамадзян, што знаходзяцца на заслужаным адпачынку, існуе чарга. Гэта каля 260 жадаючых. Уся­го ж выдзялецца толькі 7-8 пуцёвак у год. Таму ўсё часцей родныя арганізоўваюць ад­пачынак для сваіх бацькоў за поўны кошт. У мінулым годзе ў якасці падарункаў было набыта дзесяць такіх пуцёвак.

Нагадваем, што для таго, каб выехаць у санатоыі, неабходна звяртацца да старшыні камісіі па аздараўленні і санаторна-курорт­ным лячэнні на прадпрыемстве ці непасрэд­на да А. І. Скадорвы (пл. Свабоды, 4, тэл.: 54283). Аб сваім жаданні выехаць у санато­рый неабходна паведаміць загадзя. Заяўка складаецца на квартал і адпраўляецца за месяц да яго пачатку.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars