Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

На 1 студзеня 2017 года ў раёне было 8446 абанентаў “Zala”, 8239 Інтэрнэт-карыстальнікаў і ўсяго 173 тых, хто набыў поўны пакет паслуг “Ясна”. На 1 студзеня 2018 года лічбы, відавочна, змяніліся: карыстальнікаў “Zala” стала 9449, Інтэрнэту – 8610 і “Ясна” – 1436.

Сітуацыя змянілася, дзякуючы пракладцы ў райцэнтры оптавалаконных ліній. Абаненты ўсё больш аддаюць перавагу “Zala”. Толькі ў студзені бягучага года ў раёне з’явіліся 76 новых карыстальнікаў Інтэрнэту і больш за 50 – эфірнага ці інтэрактыўнага тэлебачання. У лютым новых абанентаў падключана ўжо каля 20-і. Дарэчы, “Zala”, як і Інтэрнэт, можна падключыць у самую аддаленую вёску раёна. Прагрэс крочыць упэўнена!

 

    15 лютага на базе Чэрвеньскага будаўнічага прафесіянальнага ліцэя праходзіў абласны злёт камандзіраў маладзёжных атрадаў па наркакантролі.

У яго рабоце брала ўдзел камандзір атрада па наркакантролі “Неабыякавыя” нашага сельскагаспадарчага ліцэя, навучэнка 2-га курса Валянціна Ждановіч. Разам з ёй на злёце прысутнічала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Сцяпанаўна Жытарук. Былі падведзены вынікі работы атрадаў за 2017 год, акрэслены задачы на бягучы каляндарны год. Запрошаныя на злёт камандзіры прынялі ўдзел у майстар-класах. У атрадзе “Неабыякавыя” налічваецца 15 навучэнцаў розных курсаў. Іх работа, арганізацыя самых розных мерапрыемстваў, накіраваных на вядзенне здаровага ладу жыцця, даюць відавочны плён. Навучэнцы ліцэя не заўважаны ва ўжыванні ці распаўсюджванні наркотыкаў і іншых псіхатропных рэчываў.

 

    Абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў лютым перадала ў раён тваражок “Расцішка” з рознымі напаўняльнікамі на суму 1330 рублёў 56 капеек.

Тэрмін годнасці прадуктаў быў невялікі, і раённая арганізацыя таварыства за некалькі дзён раздала іх мнагадзетным сем’ям, выхаванцам аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра, дзецям-сіротам. Толькі ў першы дзень дапамогу атрымалі 82 чалавекі, з іх 64 мнагадзетныя сям’і. Членам раённага таварыства інвалідаў перададзена 104 упакоўкі “Расцішкі”.

 

    Новы праект “Знакамітыя людзі Івянца” распачалі ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры. Разлічаны ён не на адзін год. Работнікі ўстановы ўпэўнены, што ён зацікавіць землякоў, а сабраныя агульнымі сіламі экспанаты потым выльюцца ў новую музейную экспазіцыю.

Першай адгукнулася дачка былога дырэктара Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Лазаравіча Гольдшміта. Яўгенія перадала музею фотаздымкі, граматы, узнагароды і асабістыя рэчы бацькі.

 

    Тэатр-студыя “Летуценнікі” СШ № 1 райцэнтра пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы Алы Іванаўны Бітэль і настаўніцы рускай мовы Ганны Казіміраўны Кізік паставіла спектакль па п’есе Я. Купалы “Прымакі”. У студыі займаюцца вучні 8-11 класаў.

Рыхтавалі новы спектакль да раённага конкурсу. А 17 лютага ўпершыню паказалі яго ў школе. На прэм’еру запрасілі настаўнікаў, вучняў школы, а таксама ветэранаў педагагічнай працы. Апошнія былі вельмі задаволены і запрашэннем, і работай сваіх маладых калег, і выканальніцкім майстэрствам вучняў.

 

    У рамках раённай спартакіяды школьнікаў прайшлі спаборніцтвы па баскетболе сярод дзяўчынак 2003 года нараджэння і маладзейшых. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 4 каманды: гімназіі, Гародзькаўскай, Пяршайскай і Багданаўскай сярэдніх школ.

У паўфінале сустрэліся каманды гімназіі і Пяршайскай СШ (28:11) і Багданаўскай-Гародзькаўскай СШ (24:19). У матчы за трэцяе месца сустрэліся дзяўчынкі Гародзькаўскай і Пяршайскай школ. Лік 18:14 быў на карысць каманды Гародзькаўскай СШ. За першае месца спрачаліся каманды гімназіі і Багданаўскай СШ. З лікам 23:4 перамагла каманда гімназіі. Лепшымі ігракамі ў камандах прызнаны Ксенія Сіношына (гімназія), Яна Явідовіч (Багданаўская СШ), Дзіяна Санкоўская (Пяршайская СШ), Вольга Капыша і Карына Юхнеўская (Гародзькаўская СШ). Каманды да спаборніцтваў рыхтавалі настаўнікі І. І. Філістовіч (гімназія), К. І. Бітэль (Багданаўская СШ), І. Л. Буйкевіч (Гародзькаўская СШ), В. А. Мянцюк (Пяршайская СШ).

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars