Свята, мужнасці, гонару, адвагі

Як у Валожыне адзначалі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл

Кіраўнік Валожыншчыны шчыра павіншаваў прысутных з сапраўдным мужчынскім святам. Сёлета яно супала з яшчэ адной велічнай датай – 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Таму Мікалай Анатольевіч не шкадаваў цёплых слоў павагі, звяртаючыся да галоўных герояў урачыстасці – воінаў і афіцэраў 153-й Кёнігсбергскай ордэна Чырвонай Зоркі асобнай радыётэхнічнай брыгады асобага прызначэння, якія роўнымі радамі выстраіліся перад выканаўчым камітэтам. М. А. Астрэйка падзякаваў ім за службу, за вернасць выбранай справе, мужнасць і прафесіяналізм.

Пасля выступлення камандавання в/ч 30695 і слова ад ветэрана Узброеных Сіл адбылася цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы, а завяршыў мітынг святочным маршам асабовы састаў гарнізона.

Фота Сяргея БОБРЫКА

Свята-мужнасці,-гонару,-адвагі-1 

Свята-мужнасці,-гонару,-адвагі-2

Вянок – сімвал неўміручай памяці перад мужнасцю легендарнага пакалення франтавікоў – усклалі да брацкай магілы М. А. АСТРЭЙКА і С. Ф. ГЛІНСКІ.

Свята-мужнасці,-гонару,-адвагі-3

Ветэраны вайны і працы аддавалі даніну павагі барвовымі гваздзікамі..

Свята-мужнасці,-гонару,-адвагі-4

Святочным маршам прайшлі перад удзельнікамі ўрачыстасці воіны і афіцэры.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars