“Пытанне застаецца адкрытым”,

Пытанне-застаецца-адкрытым

будзем зрушваць яго з мёртвай кропкі”, – паабяцаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ жыхарцы з вуліцы Маладзёжнай райцэнтра, якая звярнулася да народнага абранніка з набалелай праблемай.

Добраўпарадкаванне вуліц так званага “верхняга горада” ў Валожыне паспела набіць аскому. Аднак, як патлумачыў сітуацыю начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А. Я. Аліеў, шмат захадаў зроблена, і цяпер усё будзе залежыць ад выбару саміх гаспадароў дамоў. У прыватнасці, ёсць арганізацыя, што гатова ўзяць на сябе ўсе работы – зараз яна займаецца вырабам праектна-каштарыснай дакументацыі, тады стане вядома агульная сума неабходных сродкаў. У далейшым плануецца арганізаваць сход зацікаўленых грамадзян, на якім будуць разгледжаны хвалюючыя пытанні. Анатоль Ядулаевіч акажа дзейсную дапамогу з боку адміністрацыйных працэдур. А вось што датычыцца фінансавай падтрымкі, то, згодна з дзеючым заканадаўствам, у раёне індывідуальнай забудовы дзяржава павінна зрабіць дарогу ў гравійным выкананні, электраасвятленне і водаправод. Усе астатнія віды работ – газіфікацыя, каналізацыя – адносяцца да паляпшэння якасці жыцця, і іх грамадзяне ажыццяўляюць за свой кошт.

Аднак ужо сёння зразумела, што спатрэбяцца вельмі вялікія грошы, і не для ўсіх жыльцоў яны будуць пад’ёмныя. Таму дэпутат І. С. Маркевіч пастараецца на сваім узроўні выйсці на жыллёва-камунальную гаспадарку рэспублікі, аблвыканкам з прапановай уключыць работы па правядзенні цэнтральнай каналізацыі ў інвестпраграму, як гэта было зроблена з дзіцячым садам у Івянцы.

На прыёме грамадзян прысутнічаў старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскі, які таксама паведаміў добрую навіну для жыльцоў дадзенага мікрараёна. Жыллёва-камунальная гаспадарка раёна заключыла дамоўленасць з дарожнікамі на набыццё асфальтагранулята, і з надыходам спрыяльнага надвор’я вуліцы падсыпяць спецыяльнай сумессю.

Прапановы ў нарматыўныя акты па пытаннях гандлю і грамадскага харчавання ў малых населеных пунктах унёс прыватны прадпрымальнік з Валожына. Яны тычацца Указа Прэзідэнта № 345, які прыняты ў верасні 2017 года, дзе прадугледжаны льготы па падатках. Згодна з ім, населеныя пункты вызначаюць абласныя Саветы дэпутатаў. У Мінскай вобласці да такой катэгорыі пакуль аднесены толькі два раёны: Барысаўскі і Пухавіцкі. У дадзены момант пералік дапрацоўваецца.

Пасадзейнічаць у адкрыцці ўласнай справы папрасіў дэпутата малады чалавек з райцэнтра. Дзеля гэтага ён хоча набыць адзін з пустуючых будынкаў, аднак не можа высветліць, каму ён належыць. І. С. Маркевіч даручыў аддзелу эканомікі райвыканкама дэталёва ва ўсім разабрацца і даць канкрэтны адказ.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars