Аб зменах прыродаахоўных патрабаванняў

З 26 лютага 2018 года пачалі дзейнічаць нормы Дэкрэта № 7, якія адмяняюць шэраг патрабаванняў.

     У галіне абыходжання з адходамі вытворчасці. Прыватныя прадпрымальнікі і мікраарганізацыі (у тым ліку тыя, якія не ўключаны ў Пералік), вызваляюцца ад абавязку:

– прызначаць службовых (упаўнаважаных) асоб, адказных за абыходжанне з гэтымі адходамі;

– распрацоўваць (зацвярджаць) інструкцыі па абыходжанні з адходамі вытворчасці;

– распрацоўваць (зацвярджаць) нарматывы ўтварэння такіх адходаў;

– весці ўлік адходаў і праводзіць іх інвентарызацыю.

Усе суб’екты гаспадарання (не толькі прыватныя прадпрымальнікі і мікраарганізацыі) маюць права ажыццяўляць перавозку адходаў (за выключэннем небяспечных адходаў і грузаў, якія перавозяцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных дагавораў) без суправаджальнага пашпарта перавозкі адходаў вытворчасці.

Непрыняцце кіраўніком юрыдычнай асобы неабходных мер па належнай арганізацыі дзейнасці гэтай юрыдычнай асобы ў адпаведнасці з устаноўленымі заканадаўствам патрабаваннямі, якія прывялі да нанясення шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян, калі ў гэтым дзеянні няма саставу іншага адміністрацыйнага правапарушэння ці саставу злачынства, караецца накладаннем штрафу ў памеры ад дзесяці да дзвюхсот базавых велічынь.

З 26 лютага 2018 года пашыраны правы суб’ектаў гаспадарання (юрыдычныя асобы і прыватныя прадпрымальнікі) у частцы зносу аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца. Рашэнне аб зносе такіх аб’ектаў прымаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, дзе вызначаецца неабходнасць распрацоўкі праектнай дакументацыі.

Суб’екты гаспадарання, якія плануюць знос аб’ектаў, узгадняюць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню (гарадскімі і раённымі выканкамамі) парадак, спосаб зносу аб’екта, які не выкарыстоўваецца, парадак абыходжання з матэрыяламі і адходамі, што ўтвараюцца пры зносе такога аб’екта, уключаючы магчымасць іх перадачы насельніцтву, сялянскім (фермерскім) гаспадаркам і іншым арганізацыям, а таксама выкарыстанне для рэкультывацыі кар’ераў, выканання работ па вертыкальнай планіроўцы парушаных зямель, у тым ліку ў месцы правядзення работ па зносе аб’екта, які не выкарыстоўваецца, для падсыпкі заснавання дарог, у якасці ізаляцыйных слаёў на аб’ектах захавання адходаў.

Хрысціна КОСІК,

галоўны спецыяліст Валожынскай раённай інспекцыі

прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars