Аб мерах па прафілактыцы парушэнняў заканадаўства пры выкананні міжгародніх перавозак пасажыраў

e1265d5820b851ba23e3ecc32a61c92ffa10d5db

23 студзеня 2018 года ўступілі ў сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», якімі ўстаноўлены новыя крытэрыі аднясення відаў аўтамабільных перавозак пасажыраў да рэгулярных і нерэгулярных зносін.

Філіялам праведзены маніторынг здзяйснення перавозак пасажыраў па ўнутрыабласных і міжабласных перавозках перавозчыкамі Мінскай вобласці і г. Мінска. Выяўлена, што пад выглядам нерэгулярных перавозак фактычна выконваюцца рэгулярныя. Былі ўстаноўлены факты выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах без заключэння дагавора аб арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, у парушэнне артыкула 22 Закона.

Па інфармацыі Міністэрства транспарту і камунікацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады, аператараў аўтамабільных перавозак пасажыраў, шэрагам перавозчыкаў не заключаўся дагавор аб арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах па выконваемых маршрутах.

У мэтах інфармавання аўтамабільных перавозчыкаў аб змене заканадаўства ў галіне аўтамабільнага транспарту і забеспячэння прыняцця сістэмных мер па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства ў сферы міжгародніх перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах Транспартнай інспекцыяй праведзены рабочыя сустрэчы з перавозчыкамі Мінска, Маладзечна, Слуцка і Салігорска з удзелам прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, аператарамі перавозак, інспекцый па падатках і зборах, Дзяржаўтаінспекцый.

Для ажыццяўлення і ў далейшым дадзеных перавозак перавозчыкам у абавязковым парадку неабходна звярнуцца ў мясцовы выканаўчы орган па месцы рэгістрацыі для заключэння дагавора на ажыццяўленне аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах на пэўнай тэрыторыі.

Транспартная інспекцыя папярэджвае пра недапушчальнасць парушэння артыкула 22 Закона ў частцы выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў па маршруце ў рэгулярных зносінах без заключэння дагавора аб арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах. У выпадку не выканання патрабаванняў у адпаведнасці з пунктам 8 Палажэння аб парадку правядзення маніторынгу, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 «Аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», і не ўстаранення суб’ектам выяўленых парушэнняў (недахопаў) у дачыненні да парушальнікаў будуць прыменены меры, згодна з заканадаўствам.

Георгій ЖУЛЕГА,

начальнік Транспартнай інспекцыі

па г. Мінску і Мінскай вобласці

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars