Медаль “За працоўныя заслугі”

Весткі-з-АПК-(Н.-І.-Мацкевіч)

Ніну Іванаўну МАЦКЕВІЧ без перабольшвання можна назваць легендай нашага краю: сорак тры гады працы на Валожыншчыне! Аграном ад Бога, яна ўсёй душой аддадзена сугваздаўскім палеткам, да драбніц ведае кожную пядзю гэтай зямлі-карміцелькі, якая за клопат і любоў заўсёды аддзячвала шчодрым ураджаем. За вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і Мінскай вобласці Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі на прыканцы мінулага года Ніна Іванаўна Мацкевіч узнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”.

Фота Анатоля БАСАВА

Весткі-з-АПК-(Н.-І.-Мацкевіч) На здымку: заслужаную ўзнагароду Н. І. МАЦКЕВІЧ уручыў прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Уладзіміравіч КАБЯКОЎ.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars