Лепшы работнік спажывецкай кааперацыі

Общество

    Загадчыца магазіна «Прадукты» аграгарадка Пяршаі Людміла Адольфаўна ГУШЧА па выніках 2017 года прызнана лепшым работнікам спажывецкай кааперацыі.

Наогул, імя жанчыны ўжо даўно добра вядома жыхарам раёна. 12 гадоў яна ўзначальвае калектыў, да гэтага яшчэ столькі ж адпрацавала тут прадаўцом. Яе ведаюць як працавітага, заўсёды арганізаванага, добрага і спагадлівага чалавека. Работнік гандлю ніколі не адносілася абыякава да сваёй справы, старалася зрабіць усё магчымае, каб пакупнік пакінуў магазін задаволеным. Л. А. Гушча аналізуе попыт, вывучае патрэбы і запыты наведвальнікаў магазіна, дбае пра бесперабойную пастаўку тавараў, праводзіць акцыі, прымае індывідуальныя заяўкі. Гэта спрыяе павышэнню тавараабароту, дапамагае ўтрымліваць і пашыраць пакупніцкую аўдыторыю.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА



Добавить комментарий