Валожынскі раённы Цэнтр культуры — лепшая установа сацыяльнай сферы

Валожынскі раённы Цэнтр культуры па выніках 2017 года прызнаны лепшай установай сацыяльнай сферы. Ён з’яўляецца адным з асноўных месцаў адпачынку жыхароў горада і раёна. Тут праводзяць вольны час людзі рознага ўзросту. Дзейнасць накіравана на зберажэнне і прымнажэнне нацыянальнай, духоўнай і культурнай спадчыны, выхаванне патрыятычных пачуццяў, эстэтычнага і мастацкага густу.

Пяць гадоў установу ўзначальвае Алена Іванаўна КОНАЎКА. Яе агульны стаж работы ў сферы – 28 гадоў. За гэты час прайшла некалькі этапаў свайго станаўлення ў прафесіі. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута культуры па спецыяльнасці “Методыка культурна-асветніцкай работы” працавала загадчыцай Дзясятніцкага сельскага клуба. Потым стала метадыстам у раённым метадычным цэнтры, а пазней – у РЦК. За час кіравання Алены Іванаўны скарбонкі ўстановы і асабістая папоўніліся мноствам дыпломаў і падзяк рознага ўзроўню.

Пры раённым Цэнтры культуры працуе 30 клубных фарміраванняў, дзе займаюцца 434 удзельнікі, з іх – 185 дзяцей. Гэта вакальна-харавыя, харэаграфічныя, музычна-інструментальныя, дэкаратыўна-прыкладныя і іншыя студыі, аматарскія аб’яднанні, клубы па інтарэсах, гурткі, майстэрні. На базе ўстановы дзейнічаюць чатыры калектывы са званнем “Народны”: літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”, калектыў народнай песні “Сваякі”, аб’яднанне народных майстроў “Скарбніца”, хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы”. Яшчэ тры – маюць званне “Абразцовы”: харэаграфічны ансамбль “Раніца”, студыя эстраднай песні “Праменьчыкі” і клуб “Грацыя”. Работнікі ўстановы ладзяць раённыя святы, фестывалі, канцэрты. За мінулы год выканалі план платных паслуг болей як на сто працэнтаў.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars